"Дзень Усіх Жывых" у кнігарні "логвінаЎ"

29 кастрычніка (чацвер) – “Дзень усіх жывых”. Пасля ўрачыстага адкрыцця “Месяца польскай літаратуры”, на якім выступяць ганаровыя госці, адбудзецца прэзентацыя кнігі выбітнай паэткі Эвы Ліпскай “Дзень усіх жывых”, якая выйшла ў перакладзе Андрэя Хадановіча. Музычнае аздабленне акардэаніста Анатоля Тарана.

Галерэя "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-00. Уваход – вольны

Пра “Месяц”.  У цэнтры Мінску, у мастацкім кластэры “Галерэі Ў” (выставачнай залі, бары і кнігарні) раз на тыдзень будуць адбывацца літаратурныя, музычныя і тэатралізаваныя імпрэзы, з удзелам паэтаў, музыкаў і актораў з Польшчы і Беларусі.

Паводле прэс-рэлізу