Дзень нараджэння Максіма Багдановіча

9 снежня 2013 года ў 12.00 − урачыстае ўскладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу (вул. М. Багдановіча, сквер ля опернага тэатра).

У 17.00 − літаратурна-музычная імпрэза “Ён нарадзіўся тут!” у Музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а), падчас якой можна будзе наноў адкрыць для сябе Мінск, паглыбіцца ў яго рамантычнае мінулае, пачуць грукат конак на ўжо неіснуючых брукаванках. Выступяць пісьменнікі Міхась Пазнякоў, Анатоль Бутэвіч, Навум Гальпяровіч.