Джаз-бэнд Apple Tea у кнігарні «логвінаЎ»

3 чэрвеня (панядзелак) на «Нулявым кніжным кіламетры» зайграе джаз-бэнд Apple Tea («Яблычная гарбата»).

Падчас невялікага канцэрта будзе прэзентавана кніга фрашак з жыцця мінскіх музыкаў «Яблочный чай вприкуску» Аляксандра Сапегі.

Кнігарня «ЛогвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19. Уваход — вольны.