Джэзэф Конрад: Пасажыр з Настрома
14.11 (аўторак), 16:00. “ДЖОЗЭФ КОНРАД. ПАСАЖЫР З НАСТРОМА” – вернісаж літаратурна-мастацкай выставы да 160-годдзя з дня нараджэння сусветна вядомага пісьменніка Джозэфа Конрада.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр. Незалежнасці, 116).
Цягам лістапада Польскі Інстытут у Мінску правядзе шэраг рознафарматных літаратурных імпрэзаў – прэзентацыі кніг, сустрэчы з польскімі пісьменнікамі і іх беларускімі перакладчыкамі, паэтычныя чытанні, прэзентацыю літаратурна-мастацкай выставы і шмат чаго яшчэ. А нагодай для гэтага з’яўляецца традыцыйны, вядомы ўжо многім аматарам прыгожага слова “Месяц польскай літаратуры”. У гэтым годзе імпрэзы “Месяца” захопяць самыя розныя пляцоўкі горада: мы чакаем Вас у музеі, бібліятэцы, галерэі, студэнцкай аўдыторыі і ў бары таксама.
УВАХОД ВОЛЬНЫ.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг