Дзіцячая пляцоўка на Дні Швецыі ў Мінску

unnamed

3 чэрвеня з 13.00 па 18.00 на арт-тэрасе Канцэртнай залы “Верхні горад” (пл. Свабоды, 23а) будзе дзейнічаць Дзіцячая пляцоўка. Дзіцячыя імпрэзы будуць праходзіць у рамках Дня Швецыі, арганізаванага супольна Пасольствам Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. Запрашаем усіх мінчан і гасцей сталіцы! Уваход вольны.

13.15

Чытанні «Піпі Доўгаяпанчохі» Астрыд Ліндгрэн

Тэатрык «Лямцавая батлейка» Веранікі Фаміной

Удзельнікі праекта: Вераніка Фаміна, Бэла Кавалькова.

Як уважлівала слухаць, калі нехта чытае ўголас? Вельмі проста – гісторыю пра занакамітую шведскую дзяўчынкую Піпі трэба пільна слухаць, каб добра пасмяяцца! І, канечне, трэба сядзець ціхенька – бо за вамі назірае строгая настаўніца Фрэкен Бок, якая яшчэ і рыхтуе для вучняў найскладанейшую віктарыну паводле прачытанага. Пераможцам віктарыны – прызы.

Узрост дзяцей: ад 6 год.

14.15

Інтэрактыўны лялечны спектакль “Дарожныя прыгоды Віты” паводле кнігі шведскай пісьменніцы Сары Лундберг “Віта Белая Крэска”

Праект “Казачкі бай” дзіцячага тэатра “Калейдаскоп”

Удзельнікі праекта: Наталля Ляванава, Юлія Белка, Андрэй Еўдакімаў.

Гэта вандроўка, якая пачынаецца ў бясконцым космасе з мільярдамі зорак, праходзіць праз усе магчымыя месцы нашай планеты, і скончваецца ва ўтульным акенцы вашай хаткі. Мы пазнаёмімся з дзяўчынкай Вітай і рознакаляровымі чалавечкамі, даведаемся, хто малюе белыя крэскі на дарогах і запальвае ліхтары ў горадзе.

Узрост дзяцей: ад 3-х год.

15.15

Лялечная лямцавы спектакль «Хутчэй, Мама Му!» паводле кнігі Юі Вісландэр

Тэатрык «Лямцавая батлейка» Веранікі Фаміной

Удзельнікі праекта: Вераніка Фаміна, Бэла Кавалькова, Лёня Паўлёнак.

Знакамітая шведская карова Мама Му аднойчы сустрэлася з сваім найлепшым сябрам Крумкачом на рэчцы ля кладачкі. Кожная такая сустрэча ператвараецца ў неверагодныя прыгоды! З чаго зроблены караблікі, як трэба лавіць рыбу, дзе хаваюцца шчупакі – пра ўсё гэта вы даведаецеся, паглядзеўшы спектакль. І канешне вас чакаюць гульні і майстар-классы, прыгожая музыка і хуткія усмешкі!

Узрост дзяцей: ад 3 год.

16.15

Міні-мюзікл “Паляванне на ліса” паводле кнігі Свэна Нурдквіста

Дуэт “Мяў-мяў-мяў”

Удзельнікі праекта: Андрусь Такінданг, Валерыя Валадзько

У размоўна-спеўнай інтарпрытацыі вы даведаецеся, як Пэтсан і Фіндус Ліса ратавалі. І было з чаго! Той Ліс спанадзіўся цягаць курэй у вёсцы, дзе жывуць стары з катом. А сусед Густаўсан вырашыў яго застрэліць. Сябры спяшаюцца на дапамогу! Літаратурна-музычны пераказ тэкста пакідае месца для актыўнага ўдзелу гледача ў дзеі.

Узрост дзяцей: ад 3 год.

17.15

Майстар-клас “Снежны чалавек у Мінску” ад Кацярыны Дубовік, аўтаркі ілюстрацый да аднайменнай кнігі шведскай пісьменніцы Эвы Суса.

Цікавы майстар-клас для дзетак на аснове трафарэтаў “Дамалюй лета для свайго Снежнага чалавека”. Фламастары і папера чакаюць вас!

Для дзяцей любога ўзросту.

А таксама

* Продаж дзіцячых кніг

* Аквагрым ад Oriflame

* Фотакуток

Запрашаюцца дзеткі з бацькамі. Уваход вольны!

Больш інфармацыі пра Дзень Швецыі на сайце Пасольства Швецыі: www.swedenabroad.com/minsk.