Дзяды

Пастаноўка па адной з самых вядомых кніг вялікага беларускага аўтара Адама Міцкевіча. Класіка – якая актуальная і сёння. Гэта наша з вамі гісторыя – гісторыя барацьбы за каханне, свабоду і шчасце. Містыка і забабоны, крывавая помста і неверагодныя рамантычныя пачуццi. Жорсткая iронія і бязлітасна аголеныя эмоцыі. Бітва д’ябальскіх сіл і святара за чалавечую душу. Гісторыя, якая разгортваецца на фоне самага таямнічага і змрочнага абраду «Дзяды», і цесна пераплятаецца з ім.

Дзеянне адбываецца ў Літве і ў Варшаве, у сядзібе пад Львовам і ў Пецярбургу. Любоўная гісторыя Густава і Марылі, якая назаўжды застанецца ў памяці нашчадкаў, роўна як Рамэа і Джульеты, Сальвадора Далі і яго Галы, Дантэ і Беатрычэ. Усё гэта востра запраўлена змовамі і мецяжамі. Практычна поўная гістарычная дакладнасць: Міцкевіч, былы вязнем Базыльянскіх ў Вільні, выводзіць у творы сваіх сяброў-аднагодкаў, сапраўдных удзельнікаў падзей. Неверагодна прыгожая паэтычная мова і геніяльная гульня самых яркіх зорак беларускіх тэатраў.
Пастаноўка створана сіламі наймацнейшай творчай каманды з Літвы. Яе ўдзельнікі – лаўрэаты самых прэстыжных прафесійных прэмій і конкурсаў.

«Дзяды» – нараджэнне новай легенды ў гісторыі беларускага тэатра.

Інсцэніроўка Максіма Клімковіча (Мінск, Беларусь) па паэме Адама Міцкевіча.
Рэжысёр: Рамунэ Кудзманайте (Вільнюс, Літва)
Кампазітар: Фаустас Латэнас (Вільнюс, Літва)
Мастак-пастаноўшчык: Марыус Яцовскис (Вільнюс, Літва)
Мастак па касцюмах: Надзея Гультяева (Вільнюс, Літва)
Пераклад на беларускую: Сяржук Мінскевіч.
Прадзюсер: Андрэй Чорны (Мінск, Беларусь)
Ролі выконваюць: Раман Падаляка, Алесь Малчанаў, Юрый Жыгамонт, Святлана Анікей, Вераніка Буслаева, Сяргей Краўчанка, Вольга Курэйчык, Андрэй Саўчанка, Дзмітрый Тумас, Максім Кавалеўскі, Іван Трус, Надзея Анцыповіч, Юлія Кадушкевіч, Генадзь Гаранскі, Таццяна Гуляева.