Фестываль “Салаўё” ў “Вайцюшках”

У гонар адкрыцця сезону 2014 году на хутары Вайцюшкі пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма буларусамі!” і Саюза беларускіх пісьменнікаў адбудзецца паэтычна-музычны фестываль “Салаўё”.

Удзел возьмуць:

Валярына Кустава, Андрусь Такінданг, Віталь Рыжкоў, Антон Рудак, Віктар Жыбуль, Вера Бурлак, Андрэй Адамовіч, Глеб Лабадзенка і інш.

Напрыканцы адбудзецца музычны канцэрт гаспадара хутара на вершы Рыгора Барадуліна.

Кошт удзелу ў фэсце 100 000 руб.

(Для асоб у нацыянальных строях будзе дзейнічаць 20% зніжка)
Дзеці да 12 год – бясплатна.

У цану ўключана: нефармальныя размовы з беларускімі паэтамі і музыкамі, знаёмства з сучаснай беларускай літаратурай, адчайнае купанне ў Нёмане, грэчка з тушанінай і юшка.

Мерапрыемства пройдзе ў сядзібе Вайцюшкі, Наваградскага раёна, у 170 км ад Мінска.

 

Пачатак а 17:00, 10 траўня

 

Але вам радыя будуць ужо з вечара пятніцы 9 траўня! А заставацца можна ажно да вечара нядзелі!

 

З нагоды начоўкі-знаходжання:
1. Абавязкова браць з сабой палатку, дыванок, спальнік
2. Прыяжджаем на ўласных машынах альбо аўтаспынам
Дадатковыя радасці (лазня) – за дадатковы кошт.

Каб трапіць у лазню, трэба загадзя запісацца – todar@tut.by

Кантактны нумар: +375(29)309-49-79, Зміцер

 

Facebook: www.facebook.com/todar.wajciushkewich

https://www.facebook.com/pages/Vajciushki/411233108980687

http://by.holiday.by/dom/estates/vajciushki

 

МАПЫ ДАЕЗДУ:

вайцюшківайцюшкі2