Фіналісты прэміі «Дэбют» у Полацку

Уладзімір Садоўскі, Сюзанна Паўкштэла, Надзея Кім, Андрэй Дзічэнка, Міхал Бараноўскі прадставяць у Полацку свае дэбютныя кнігі.

Уладзімір – зомбі-хорар “1813”,

Сюзанна – пераклад з літоўскай мовы кнігі “Бог дажджу” Альвідаса Шляпікаса,

Надзея – пераклад з англійскай “Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка” К.С. Льюіса,

Андрэй – зборнік апавяданняў “Сонечны чалавек”,

Міхал – паэтычны зборнік “Volumen.1”.

Сустрэча адбудзецца ў межах прэзентацыі літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча.

3 чэрвеня, Музей беларускага кнігадрукавання (Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 22).

Пачатак а 15.00.

Уваход вольны.