Гендэр, Нацыя, Сэксуальнасць: прэзентацыя даследаванняў

9 кастрычніка ў кнігарні "логвінаЎ" (Незалежнасці, 37а) "Гендэрны маршрут" запрашае на прэзентацыю кніг па выніках даследаванняў ва Ўкраіне, які закранаюць пытанні гендэра, нацыі і сэксуальнасці.

Прэзентацыю правядуць гендэрныя даследчыцы і актывісткі “Феміністычнай Афензівы” – Леся Пагуліч і Галіна Ярманава. Пачатак а 19-00. Уваход – вольны.

Трохі пра даследаванне. “Гендэр, рэлігія і нацыяналізм ва Ўкраіне” (2012) аналізуе маральныя панікі вакол сэксуальнасці, пры дапамозе якой кансерватыўныя групы (у прыватнасці, рэлігійная правіца) імкнецца аднавіць сваё ўяўленне аб традыцыйнай сям’і” і “слушных” гендэрных ролях. Даследаванне “ЛГБТ-сем’і ва Ўкраіне: сацыяльныя практыкі і заканадаўчае рэгуляванне” (2012) разглядае, якім чынам грамадская гамафобія ўплывае на штодзённасць аднаполых сем’яў.