Гістарычны аўторак у кнігарні «логвінаЎ»

У аўторак, 10 снежня, адбудзецца прэзентацыя новых кніжак на гістарычную тэматыку. Будуць прадстаўлены сёлетнія выпускі часопіса ARCHE («Паліцаі і партызаны», «Гістарычная палітыка і гістарычная памяць Беларусі», «Ахвяры і каты»), а таксама каля дзясятка ранейшых нумароў («Вайсковая гісторыя ВКЛ», «Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі»,«Плошча 19 снежня 2010», «Полацак у прасторы і часе», 1950-я ў Беларусі: «Ад сталінізму да застою» ды іншыя).

Удзельнікі: рэдактары Алесь Пашкевіч і Валер Булгакаў.

Сустрэча пачнецца а 19 у мінскай кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці, 37а).