Гістарычны чацвер у Магілёве

У чацвер, 5 верасня, адбудзецца першая пасля гадовага перапынку прэзентацыя часопіса Arche ў Магілёве. Прысутных чакае захапляльнае знаёмства з дзясяткамі выданняў, найперш гістарычнай скіраванасці.

Гісторык Алесь Белы раскажа пра сваю кнігу «Хроніка Белай Русі. Імагалогія Беларусі», праца над якой заняла ў яго амаль 20 гадоў.

Рэдактары Arche Алесь Пашкевіч і Валер Булгакаў азнаёмяць удзельнікаў прэзентацыі з апошнімі выпускамі часопіса — «Паліцаі і партызаны», «Гістарычная палітыка і гістарычная памяць Беларусі», «Ахвяры і каты».

Размова таксама пойдзе пра іншыя тэматычныя выпускі часопіса Arche — «Вайсковая гісторыя ВКЛ», «Гісторыя беларускай штодзённасці», «Як Гітлер мог перамагчы», «Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі», «Грунвальд», «Плошча 19 снежня 2010», «Полацак у прасторы і часе», 1950-я ў Беларусі: «Ад сталінізму да застою», і іншыя публікацыі.

Сустрэча пачнецца а 19.00 у цэнтры «Кола сяброў» (завулак Чкалава, 16).

Даведкі па т.: (029) 550-79-69