Гурт "Нельга Забыць" прэзентуе праграму на вершы Максіма Багдановіча

Перад самай даўгой ноччу, калі цемра працінае наскрозь да самае сутвы, а сонца замірае на небе, разважаючы куды рухацца далей — гурт "Нельга забыць" запрашае Вас у падарожжа з чалавекам, які ведае дарогу. Чалавекам, які прайшоў свой шлях да святла. Мёртвы сярод жывых і самы жывы сярод памерлых.

"Mertvets..." — менавіта так называецца новая праграма гурта "НЗ" на словы Максіма Багдановіча — сухотніка без будучыні, які ўсе свае сілы паклаў на тое, каб гэтая будучыня была ў яго радзімы.

Чакаем вас 21 снежня а 19-й гадзіне.

Уваходны квіток: 40 тыс.

Мерапрыемства адбудзецца ў два аддзяленні — на першым прэзентацыя новай праграмы, пасля перапынку  адказы на пытанні і старыя песні.

Тэлефон для даведак: +37529 8507327

Рок-бар "Крылы", Даўгабродская вул., 24.

http://vk.com/nielhazabyc

http://vk.com/rok_bar