Каліноўскі: беларускі баявік у Варшаве
150-ю гадавіну паўстання пад кіраўніцтвам беларускага рэвалюцыянера Кастуся Каліноўскага Беларусь адзначае кінапраглядам! Арганізатары запрашаюць усіх ахвочых далучацца да святкаванняў.
Паводле арганізатараў:
"Вядоўца і натхняльніца манеўраў – Валярына а-ля Плятэр Кустава. Пры падтрымцы гасподы “Разам для Беларусі”, на чале з гетманам Змітром Барада-Бародкам.
На парадку дня афіцыйнай часткі:
-
невядомыя сведчанні сучаснікаў Каліноўскага, якія называлі яго “Рэвалюцыйным дыктатарам у Літве”,
-
вершы нашчадкаў Кастуся (незалежных паэтаў РБ ды Валярыны) і
-
ака кульмінацыя - рэтраспектыва фільма “Кастусь Каліноўскі” на вялікімі экране з музычным аздабленнем, каментарамі і мінілекцыяй (тое, чаго вы не ведалі пра кінастужку);
-
спраўджанне кодаў бел.ідэнтычнасці і ведання блізкай і далёкай гісторыі - з каштоўнымі нац.прызамі.
Неафіцыйная частка:
-
дыскусія па праглядзе,
-
абмеркаванне,
-
віно – на знак памяці Каліноўскага.
Калі: 8 траўня а 18-00 (па польскім часе)
Дзе: Беларускі Дом у Варшаве (Вейска, 13-3)
Прыходзь і ты!
Не будзе крывавага памолу!
Будзе віно і размовы!
Улагодзь Беларусь!
Прыходзь!
Просьба пацвердзіць сваё быццё і колькасць хаўруснікаў з вамі на скрыню: z.barodka(cлімак)gmail.соm – куды наўзаем будуць адасланыя паролі і яўкі. Без пароляў прапускаюцца толькі студэнты-каліноўцы (цяперашнія і былыя) – па студэнцкім пасведчанні ці фэйс-кантролі.
PS. Распаўсюд інфрамацыі вітаецца, запрашайце варшаўскіх сяброў!)".