Камерная імпрэза Аляксея Талстова

11 красавіка 19:00.

У праграме чакаюцца стрыманыя чытанні старых кніжак і крыху менш стрыманыя яшчэ невыдадзеных, справаздача за ўсе бязлітасна змарнаваныя гады, адказы на пытанні, гісторыі з уласнага досьведу, жарты, фокусы, пародыі і амэрыканскі шансон.

Адмыслова запрошаныя госці: Ілля Сін і Сяргей Календа.

Ахвочыя змогуць набыць раман “Мінакі” і новы, але пры тым ня менш надзейны каталог да мастацкага праекту “Самакантроль”. А таксама паштоўкі, магніцікі, фірмовыя кубкі з партрэтам і без партрэту і інш.

Уваход вольны.