“Караблі” гурта “Верасень”

31 сакавіка 2013 (нядзеля) Паб-клуб “Графіці” (зав. Калініна, 16) 19.00 Гурт “Верасень” (інтэлектуальны рок, Мінск) Гурт “Вочы” (фолк-ф’южн, Гродна) Спецыяльны госць — Дзіяна Балыка У нядзелю, 31 сакавіка, у паб-клубе “Графіці” адбудзецца прэзентацыя альбома “Караблі” гурта “Верасень”, які вызначае свой стыль як інтэлектуальны рок, але працягвае эксперыментаваць з музычным кантэкстам. У канцэрце таксама прымае ўдзел гарадзенская фолк-ф’южн каманда “Вочы”. У альбом “Караблі” ўвайшло 9 асноўных музычных запісаў і саўндтрэк, створаны для кароткаметражнай камедыйнай стужкі “Вяселля не будзе” (рэж. Вольга Акуліч па сцэнарыю Дзіяны Балыка). Наведвальнікі змогуць ацаніць новае гучанне песень “Сцеражыся!”, “Страла”, “Смутак” і іншых, пачуць паўнавартаснае жывое выкананне нядаўна прэзентаваных онлайн трэкаў “Караблі”, “Халодны блюз”, а таксама дазнацца, якое значэнне для альбома мае карціна ўкраінскага мастака Дзмітрыя Смаўзюка. На прэзентацыі гледачоў чакае эксклюзіўны паказ стужкі “Вяселля не будзе” (працягласць – 30 хвілін) і сустрэча з драматургам і паэткай Дзіянай Балыка. Папярэдне пазнаёміцца з гуртамі можна на іх старонках у сацыяльных сетках – http://vk.com/werasen_band і http://vk.com/club49207756. Тэл. для даведак +375 (29) 638-4444, +375 (33) 638-4444 (інфалінія паб-клуба Графіці), Кошт: 40.000 папярэдне, 50.000 у дзень канцэрта. Замова квіткоў па тэл. + 375 29 640 09 38 (velcom), +375 33 360 60 29 (МТС)