Karatkievič international

19 лістапада. Кнігарня “логвінаЎ”. 19.00. Karatkievič  international

Чарговая імпрэза фестывалю “Лятучы стол Караткевіча”, прысвечаная перакладам твораў Караткевіча на замежныя мовы. Прэзентацыя польскага перакладу рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” з удзелам перакладчыцы Малгажаты Бухалік. А таксама аповед пра легендарнага  нямецкага перакладчыка Норберта Рандаў (1929–2013). Вядоўца – Андрэй Хадановіч. Арганізатары – кнігарня “логвінаЎ” і кампанія “Будзьма беларусамі!”