“Казкі Беларусі дзеткам і дарослым”

Сябры!

З радасцю запрашаем вас на нефармальную імпрэзу для журналістаў з гарбатай і пернікамі, якая адбудзецца 8 кастрычніка ў кнігарні "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а), пачатак а 17, з нагоды выхаду ў свет мабільнага дадатка

“Казкі Беларусі дзеткам і дарослым” - аўтарскі праект Алега Хаменкі, лідара гурта "Палац".

Трохі пра праект. “Казкі Беларусі дзеткам і дарослым” - мабільны дадатак для смартфонаў і планшэтаў. 93 казкі падзелены на пяць раздзелаў: казкі для дзетак, казкі пра жыцце, казкі пра жывел, казвкі для дарослых. Бонусам дададзены аўдыяспектакль “Салдат-доктар”.

– Этнаграфічны пошук аўтэнтычных казак па ўсёй краіне, яго апрацоўка і запіс на аўдыяносьбіты заняў у нас блізу 10 гадоў, – кажа музыка і чытальнік Алег Хаменка. – І я вельмі ўсцешаны, што ўсё рэалізавалася менавіта так, як тое адпавядае дваццаць першаму стагоддзю, у выглядзе мабільнага дадатку для смартфонаў. Дзякуючы гэтай акалічнасці, спадзяюся, казкі будуць запатрабаваныя дзеткамі і дарослымі.

Мастацкую каштоўнасць праекту надаюць адметныя ілюстрацыі Юліі Рудніцкай (аўтарка мультфільма “Будзьма беларусамі!”), якія яна адмыслова зрабіла для гэтага дадатка. Добрыя, вельмі мілыя персанажы запомняцца не толькі дзецям, але і дарослым. Яны ствараюць утульную хатнюю атмасферу пры карыстанні дадатка.

Рэалізацыяй праекта займалася каманда распрацоўшчыкаў Kinderfox пад кіраўніцтвам Андрэя Залатара, ужо вядомая такімі пазнавальнымі праектамі, як “Беларуская азбука для iPad”, “Простая навука”, “Панда WWF” і “Чараўнік смарагдавага горада”.

Праект “Belarus Land HD” уключаны ў афіцыйную прэзентацыйную праграму краіны на дзяржаўным партале Міністэрства замежных справаў Belarus.com.

Гэты праект стаў адным з першых паспяховых рэалізацый краудфаўндынга ў Беларусі на першай спецыялізаванай пляцоўцы “Ulej.by”. Дзякуючы падтрымцы дзясяткаў неабыякавых людзей з усяго свету, каб усе ўнікальныя аўдыёказкі назаўжды застануцца здабыткам сусветнай культурнай спадчыны і даступныя па адным кліку.

Паводле прэс-рэлізу