Крама «KaliLaska»

5 красавіка адкрыццё першай у Беларусі дабрачыннай крамы «KaliLaska».

Дабрачынная крама – гэта структура, якая выкарыстоўвае бізнэс-схему для збору сродкаў на сацыяльныя патрэбы. Кожны можа прынесці не патрэбныя асабіста яму, але карысныя рэчы. Большую частку таго што прынеслі адразу ж перадаюць у дабрачынныя арганізацыі. Тое, што вырашана пакінуць у краме – чакае свайго новага ўладальніка. Ім можа стаць кожны. Набыць рэч, якая спадабалася можна па вельмі дэмакратычным кошце, ды зрабіць яшчэ і добрую справу. Прыбыткі ад продажу пакрываюць выдаткі на ўтрыманне крамы, астатняе пойдзе на розныя сацыяльныя праекты і мерапрыемствы.

«KaliLaska» – месца, дзе можна знайсці разнастайныя арыгінальныя рэчы: ад вопраткі да прадметаў інтэр’еру. Першы беларускі charityshop знаходзіцца ў сталічнай крэатыўнай прасторы me100 (me100.by).

Натхняе арганізатараў светлая ідэя – аб’яднаць неабыякавыя сэрцы і даць кожнаму магчымасць рабіць дабро. Кожны можа стаць часткай агульнай справы. Бо набытая рэч – роўная асабістаму ахвяраванню.

Каманда праекта:

  – На захадзе схема charityshop паспяхова працуе ўжо больш за 50 гадоў, ёсць падобныя праекты і ў Расіі. Спадзяемся, што беларускі вопыт будзе не менш паспяховым. Мы рады, што наш праект ужо выклікаў жывую цікавасць тысяч неабыякавых людзей у сацыяльных сетках, якія далучыліся да нашай групы ў “Вконтакте”, таксама звязацца з намі можна ў Facebook і ўжо запушчаны сайт www.KaliLaska.org.

5 красавіка а 19-й «KaliLaska» чакае ўсіх. Уваходным квіток – карысныя рэчы для крамы. Добры настрой усім будуць ствараць мелодыі гарадскога фальклору ад гурта «Мамкіны бусы». Вы зможаце асабіста пагутарыць з арганізатарамі, даведацца аб рабоце дабрачынных крамаў. І, вядома ж, набыць упадабаную рэч або падарыць другое жыццё ўжо непатрэбнай.

Чакаем усіх!

Прэс-кантакт:

 - каардынатар праекту Алеся Пчелка +37529-6061104
- інфармацыйны каардынатар, сувязь са СМІ Качура Вольга +37529-7067177

Наш адрас: пр. Незалежнасці 58, корп.6, 2 паверх.

KaliLaska.org