Ларыса Раманава выступіць у Гомелі

25 красавіка 2013 г. у Гомельскім абласным ліцэі адбудзецца прэзентацыя кнігі паэзіі “Святая вада” сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Ларысы Раманавай. У сустрэчы бяруць удзел навучэнцы і выкладчыкі ліцэя, беларускі літаратуразнаўца, літаратурны крытык Іван Фёдаравіч Штэйнер. Сустрэча ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі”. Шчыра запрашаем! Пачатак: 11.30, адрас: г. Гомель, вул. Жаркоўскага, 14, аўд. 104.