Лекцыя Алеся Разанава пра Міхася Стральцова

АЛЕСЬ РАЗАНАЎ

Зацемкі з тэлефоннай будкі
лекцыя-чытанне аднаго верша
27 студзеня, 18.30
вул.Брылеўскага, 14
Беларускі саюз дызайнераў


Чытаць і ўчытвацца ў вершаваны тэкст, вандраваць па метафізічных сусветах у пошуках адказаў на адвечныя пытанні, спрабаваць зразумець іншага і раптоўна ўбачыць сваё адлюстраванне ці адкрыць штосьці важнае пра сябе… Такія сустрэчы звычайна здараюцца знянацку, нечакана… становяцца для цябе выпрабаваннем і выклікам. Ці пакінеш усё як ёсць, без зменаў? Ці, нягледзячы на сваю нямогласць перад гэтай праўдай, адважышся крочыць у невядомае? Развязка кожнага са сцэнараў можа быць небяспечнай, бо пасля гэтага ты сам і свет вакол цябе ўжо не будзе ранейшым…

Лятучы ўніверсітэт запрашае на публічную прамову паэта і мысляра Алеся Разанава, падчас якой разам з майстрам мы чытаем верш і шукаем сэнсы, выбудоўваем кантэксты і знаходзім укрытыя асацыяцыі. Гэтым разам спрабуем спазнаць свет аднаго з вершаў Міхася Стральцова “Пад шоргат кропель дажджавых…”

Чытанні адбудуцца 27 студзеня ў залі Беларускага саюза дызайнераў (вул. Брылеўская, 14). Пачатак а 18.30.