Лекцыя “Бабароза выходзіць на сцяжыну вайны. Шляхаводнік па габрэйскім гумары”

…першы смех у гісторыі чалавецтва вырваўся з вуснаў прамацеры Сары, жонкі Абрагама, калі Ўсявышні паабяцаў ёй, што яна зацяжарыць у 89 гадоў… Што змянілася з тых часоў у габрэйскай гумарыстычнай галіне і хто ў сыноў Ізраіля смяецца апошнім?

Адказы на гэтыя пытанні будзем шукаць на лекцыі пісьменніка, перакладчыка ізраільскай літаратуры, аўтара сямейнай сагі “План Бабарозы” Паўла Касцюкевіча. Убачымся 18 снежня ў шматфункцыйнай арт-прасторы ВЕРХ (Куйбышава, 22). Пачатак а 14.30.

У рамках фестывалю “Сіці Ханука” і з нагоды габрэйскага Дня Волі і Пончыкаў, Ханукі

Паводле прэс-рэлізу