Лекцыя Крысціны Лоддэр

Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр сучасных мастацтваў 10 кастрычніка арганізуюць лекцыю брытанскага прафесара, віцэ-прэзідэнта Таварыства Малевіча Крысціны Лоддэр “Казімір Малевіч і архітэктура Супрэматызму”. Лекцыя пачнецца а 19.00 у Цэнтры сучасных мастацтваў, Някрасава, 3.

Крысціна Лоддэр -- брытанскі мастацтвазнаўца, гісторык мастацтва, даследчыца рускага авангарду і канструктывізму. Віцэ-прэзідэнт Таварыства Малевіча. Ганаровы прафесар Эдынбургскага ўніверсітэта і Дзяржаўнага ўніверсітэта Кента. Аўтар шматлікіх артыкулаў па тэматыцы рускага авангарду і канструктывізму ў Расіі і Заходняй Еўропе.

Лекцыя прысвечана руху Малевіча ад жывапісу да архітэктуры з дэталёвым абмеркаваннем асобных фактараў, якія абумовілі намер Малевіча развіваць Супрэматычную архітэктуру, а менавіта – новая роля авіяцыі, утапічныя імпульсы Рэвалюцыі, філасофія Мікалая Фёдарава, узаемадзеянне касмічных падарожжаў і сацыялізму ў навуковай фантастыцы Аляксандра Багданава, ідэі Канстанціна Цыялкоўскага і інш.

Інтэрв’ю з Крысцінай Лоддэр 

Паводле прэс-рэлізу