Лекцыя "Мастацтва немагчымага. Красавіцкія тэзісы пра пераклад"

26 красавіка ў межах цыкла публічных лекцый “Urbi et Orbi” выступіць вядомы паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Лекцыя “Мастацтва немагчымага. Красавіцкія тэзісы пра пераклад” пачнецца а 18.30 у канферэнц-зале Інстытута імя Гётэ ў Мінску (В. Харужай, 25/3, 4-ы паверх).

Пасля лекцыі ў кавярні “ПРО Кафе” адбудзецца аўтограф-сесія Андрэя Хадановіча з нагоды выхаду кнігі “Разам з пылам”. Уваход вольны!

Падрабязней пра лекцыю тут.