Лекцыя Віктара Марціновіча пра Джуліяна Барнса

Лекцыя Віктара Марціновіча пра «Узроўні жыцця» Джуліяна Барнса

Пра аднаго з самых яркіх аўтараў сучаснай Брытаніі – Джуліяна Барнса, а таксама пра смерць, каханне, аўтабіяграфічны складнік у прозе і прыгожую жанчыну Пэт Кавана на сваёй лекцыі раскажа пісьменнік Віктар Марціновіч:

«Упершыню я пачуў імя Джуліяна Барнса, калі працаваў мастаком на вайсковай кафедры. Я ведаў, як маляваць, вайсковая кафедра мела шмат агітацыйных плакатаў, якія мусілі быць намаляванымі. Таму будучаму лейтэнанту запаса выбачылі фрызуру пад Ніка Кейва і тое, што замест вывучэння ТТХ БРДМ я бавіў час у замкнёным пакоі з Бобам Грэбеншчыковым у плееры.

Гэта быў той этап існавання Барыса Барысыча, калі ён хваліў Б. Дылана, Б. Іна і раман "Гісторыя свету ў 10 з паловай главах" Джуліяна Барнса ў кожным сваім інтэрв'ю. Таму мне не заставалася нічога іншага, як знайсці гэтую рэдкую кніжачку. Ужо тады я адзначыў асляпляльны лаканізм нарацыі, манеру пісаць, у якой значнымі робяццца нават паўзы паміж кропкамі. З тае пары прайшло шмат часу, я перастаў спрабаваць стаць мастаком і нечакана стаў пісьменнікам, Боб Грэбеншчыкоў перастаў спрабаваць быць музыкам і стаў мудрацом, а Барнс выдаў "Узроўні жыцця". Кніжку, пра адметнасць якой гэтай вясной ў прадымленай цюрыхскай кухні мне распавёў адзін еўрапейскі левы інтэлектуал, уплыў якога на мяне сёння супастаўляльны з колішнім уплывам Грэбеншчыкова на ўсіх нас, маладых і дундукаватых дзетак 90-х».

Лекцыя адбудзецца 20 лістапада ў 19:00 у прасторы Space – вул. Кастрычніцкая, 16А (уваход праз двор каля дому Кастрычніцкая, 10Б, міма студэнцкіх інтэрнатаў).

Квіток каштуе 6 рублёў, набыць яго можна тут: http://bezkassira.by/admetnyj_ltaraturnyj_lekcy_20-3146/

Пасля лекцыі запрашаем да абмеркавання.

Гэта пятая з васьмі лекцыяў, якія ладзіць кніжны сайт Bookster пры падтрымцы кампаніі МТС. Кнігу Джуліяна Барнса “Узроўні жыцця”, як і шмат якія іншыя, можна знайсці ў Мабільнай бібліятэцы МТС — http://bookmate.com/mts_by.

Інф. па тэлефоне +375291060454