Лекцыя "З гісторыі беларускай урбаністыкі"
Шаноўныя сябры, запрашаем вас на лекцыю Віктара Жыбуля "З гісторыі беларускай паэтычнай урбаністыкі" (паводле творчасці паэта Андрэя Александровіча).
Лекцыя адбудзецца 10 верасня ў 19.00 у Археалагічным музеі (вул. Кірылы і Мяфодзія, 6).
Сустрэча пройдзе ў рамках 5-га Мінскага архітэктурнага форума і знаёмства з 5-м нумарам альманаха "Городские тактики" - "Гарадская культура. Гарадская ідэнтычнасць", які цяпер рыхтуецца.
Роўна 90 гадоў таму ўбачыў свет паэтычны зборнік “Па беларускім бруку” Андрэя Александровіча. Кніжка адразу прыцягнула ўвагу: усё з яе старонак быццам казала і нават крычала, што беларуская паэзія – гэта не толькі сялянская, вясковая традыцыя, што гарадскія тэмы, рытмы, матывы ёй таксама зусім не чужыя, а наадварот – прыжываюцца і адчуваюць сябе ўжо ўпэўнена.
Віктар Жыбуль – літаратуразнаўца, архівіст, кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Сфера навуковых інтарэсаў - беларуская літаратура міжваеннага перыяду, паэтычны авангард.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг