Лекцыя прафесара Захара Шыбекі “Як пілі і співаліся беларусы”

Цэнтр вывучэння гісторыі гандлю і Лятучы ўніверсітэт

запрашаюць наведаць лекцыю прафесара Захара Шыбекі

“Як пілі і співаліся беларусы”

На беларускіх землях пілі спрадвеку, але амаль не співаліся. Каб зразумець чаму так, трэба заглянуць у мінулае і пашукаць адказу на такія пытанні: як раней пілі, што пілі ды як закусвалі.

На беларускіх землях пілі шмат, аж да таго, што часам співаліся. Каб зразумець чаму, нават не трэба заглыбляцца ў далекае мінулае. Чаму співаліся могуць патлумачыць дактары, сацыёлагі, псіхолагі. Гісторыкі могуць паспрабаваць адказаць толькі на пытанні як і калі ўзнікала алкагольная залежнасць і хто ў гэтым вінаваты: вытворцы алкагольных напояў, дзяржава, якая ўплывае на спажыванне алкаголю, або самі аматары выпіць. Не менш цікава высветліць і тое ці людзі спойваюцца, ці іх спойваюць, калі гэта, увогуле, магчыма. Можна меркаваць, што ўсё ж за п’янства нясе адказнасць увесь алкагольны трохкутнік: улады, камерцыя і самі спажыўцы, хоць і цяжка сказаць – у аднолькавай меры або не.

Пра ўсё гэта вы зможаце больш даведацца дзякуючы лекцыі прафесара Захара Шыбекі – прафесара, доктара гістарычных навук, супрацоўніка Цэнтра вывучэння дыяспары Універсітэта Тэль-Авіва (Ізраіль), вядомага даследчыка гісторыі Мінска. Пасля лекцыі запланавана дыскусія.

Уваход вольны!

Калі: 14 ліпеня 19.00 – 21.00

Дзе: прастора “ЦЕХ” (вул. Кастрычніцкая, 16)

 

Па ўсіх пытаннях датычна лекцыі можаце звяртацца на паштовую скрыню history@menka.by.