Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
27 снежня ў кнігарні "ЛогвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя кнігі Анатоля Трафімчыка “Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь”, якая выйшла ў серыі “Бібліятэка “Беларускі калегіюм”. З удзелам аўтара і куратара серыі філосафа Алеся Анціпенкі. Пачатак а 19. Уваход – вольны.
Крыху пра кнігу. Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з “беларускае карты” зрабіць козыр і пайсці – хаця б фармальна – на стварэнне савецкай Беларусі.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг