Літаратурна-мастацкая вечарына “Настальгія”

“Настальгія” — так называецца вечарына, якая адбудзецца 26 сакавіка ў бібліятэцы імя Талстога (вул. Маскоўская, 18).

Рускі гісторык Ключэўскі разумеў настальгію так: “Шчасце не рэчаіснасць, а толькі ўспамін: шчаслівымі падаюцца нам нашы мінулыя гады, калі мы маглі жыць лепш, чым жылося, і жылося лепш, чым жывецца ў хвіліну ўспамінаў”. А нямецкі пісьменнік Жан Поль лічыў памяць адзіным раем, з якога нас не могуць выгнаць.

Настальгія заўжды звязана з успамінамі пра мінулае і мае шмат абліччаў. Гэта не толькі  туга па радзіме, але і па маладосці, каханні, сяброўстве… Настальгія як нешчаслівае каханне, якое трэба проста перажыць, а яшчэ можна выказаць у вершах, песнях, музыцы.

Вясновая лірычная вечарына “Настальгія” дапаможа вам акунуцца ў чароўны свет успамінаў разам з нашымі жанчынамі-паэткамі. У імпрэзе возьмуць удзел Раіса Баравікова, Антаніна Хатэнка, Галіна Каржанеўская, Людміла Паўлікава, а таксама Вера Буланда, якая ў гэты дзень святкуе свой юбілей.

Вечарыну аздобяць вядомыя выканаўцы Таццяна Матафонава, Алесь Камоцкі і этна-гурт “Сёмуха”.

Чакаем вас у бібліятэцы а 17 гадзіне.

Месца правядзення: Гарадская  бібліятэка імя Л.М.Талстога НАНБ (вул. Маскоўская, 18)

Кантактны тэлефон: 334-56-21

Паводле прэс-рэлізу