Літаратурна-музычная імпрэза супраць рэарганізацыі музея Багдановіча

10 студзеня ў «Арт Сядзібе» ў межах кампаніі супраць рэарганізацыі Дзяржаўнай установы «Літаратурны музей Максіма Багдановіча» пройдзе літаратурна-музычная імпрэза, у якой озьмуць удзел вядомыя літаратары і музыкі.

На мерапрыемстве выступяць прадстаўнікі рэсурса «Zvarot.by», якія прэзентуюць сэрвіс, распавядуць пра яго працу ды магчымасці, а таксама падзеляцца прамежкавымі статыстычнымі вынікамі па адпраўцы анлайн-зварота ў Міністэрства культуры і Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Стваральнікі літаратурнага відэапраекта «Litara-A» Павел Доўнар і Дзяніс Бурко не толькі прэзентуюць відэачытанні вершаў Максіма Багдановіча, але і ўжывую пачытаюць вершы паэта.

Усім удзельнікам мерапрыемства таксама раім вывучыць некалькі вершаў Максіма Багдановіча. Будзе магчымасць прачытать верш перад публікай і дамовіцца на здымкі для «Litara-A».

Запланаваная музычная частка з акустычным выступам гурта «Hurma». Пачатак мерапрыемства ў 18.00.

Праграма ўдакладняецца. Чакаюцца таксама выступы вядомых беларускіх пісьменнікаў.

Адрас: Інструментальны завулак, д. 6, оф. 105 (1 паверх). Метро «Парк Чалюскінцаў», па бул. Талбухіна, налева на вул. Мяржынскага, направа на зав. Інструментальны.