"Літаратурная серада": Фелікс Чэчык

13 ліпеня 2016 года ў 18.00 у Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў рамках праекта Литературная среда адбудзецца сустрэча з Феліксам Чэчыкам, паэтам, лаўрэатам «Рускай Прэміі», аўтарам шматлікіх паэтычных кніг.

Фелікс Чэчык нарадзіўся ў Пінску, з 1997 года жыве ў Ізраілі. Скончыў Літаратурны інстытут ім. А.М. Горкага, стажыраваўся ў інстытуце славістыкі Кёльнскага універсітэта. Вершы Фелікса Чэчык публікавалі такія часопісы як «Арион», «Волга», «Знамя», «Интерпоэзия», «Урал»,Textura.by

Апошні раз Фелікс Чэчык прыязджаў у Беларусь у 2004 годзе.
У вечарыне возьмуць удзел вядомыя беларускія паэты – Яўген Бяшчасны, Уладзімір Глазаў, Алег Гаргун, Ірына Карэніна, Андрэй Фаміцкі.

Уваход вольны.