Літаратурны вечар “Двайной красы аблік ядыны…”

14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці. Таму менавіта ў гэты дзень у музеі Максіма Багдановіча мы будзем згадваць маці паэта, Марыю Апанасаўну Багдановіч, якая падаравала Беларусі любімага класіка.

 “Незвычайная жывасць успрыняцця, і пачуццяў, і руху была асновай, найярчэйшай рысай яе натуры. Рухавая, заўсёды вясёлая, з іскрыстымі вачыма, з касой неверагоднай велічыні, яна ў дадатак валодала грацыяй кацяняці і той неадольна чаруючай прывабнасцю, якую прынята называць жаноцкасцю”. Такой згадваў Марыю Апанасаўну Адам Ягоравіч Багдановіч, калі прайшло не адно дзесяцігоддзе пасля яе смерці. Такой яна з’яўлялася ў самыя шчаслівыя гады свайго жыцця, калі бязмежна кахала і была каханай, калі стала маці і ўсю сябе аддавала дзецям.

У літаратурнай імпрэзе “Двайной красы аблік ядыны…” бяруць удзел паэткі, якія распавядуць пра тое, як на творчае жыццё ўплывае з’яўленне дзяцей.  Сярод выступоўцаў імпрэзы - Людміла Хейдарава, Людміла Рублеўская, Валянціна Аксак, Аксана Спрынчан, Марыя Мартысевіч.

Менавіта да гэтага мерапрыемства падрыхтавана экспрэс-выстаўка, прысвечаная маці Максіма Багдановіча і жанчынам, якія некаторы час яго выхоўвалі.

 

 

Усіх жадаючых запрашаем 14 кастрычніка а 17-й гадзіне

па адрасе: вул. М. Багдановіча, 7а

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

(тэл.: 8 017 334 42 69)

 

Уваход вольны