Літаратурны вечар «Імя: ІМ – Я»

Максім Багдановіч... Максім – вялікі, максімальны, агромністы... Багдановіч – Богам дадзены ... Геній беларускай літаратуры, паэт, празаік, крытык і публіцыст, творца, які смела спрабаваў сябе ў розных жанрах і накірунках.

З першага апублікаванага апавядання ён не хаваў свайго імя і прозвішча, у яго не было патрэбы прыдумляць сабе модны ці яркі псеўданім. І нават супрацоўнікам газеты “Наша Ніва” ён выказаў сваю незадаволенасць, калі адзін з твораў яны апублікавалі пад псеўданімам “Максім Крыніца”. Пры публікацыях у рускай перыёдыцы Максім Багдановіч, наадварот, выкарыстоўваў шматлікія псеўданімы і крыптанімы, у тым ліку “Эхо”, “Иван Февралев”, “Екатерина Февралева”.

Ці мае значэнне сёння імя пісьменніка, якім ён падпісвае свае творы, карыстаецца ён псеўданімам ці сапраўдным прозвішчам і, наогул, ці ёсць мода на псеўданімы можна будзе даведацца 12 чэрвеня  ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

У музеі паэта адбудзецца адмысловая імпрэза, дзе вядомыя пісьменнікі Адам Глобус, Віка Трэнас, Джэці, Віктар Лупасін і Тадора Шпілька распавядуць гісторыю свайго творчага імя. Прысутных таксама чакае віртуальная сустрэча з Вальжынай Морт.

Запрашаем усіх! Уваход вольны!

Вечарына адбудзецца па адрасе:

г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а

пачатак  17.30