Міхась Баярын у кнігарні «логвінаЎ»

8 студзеня Лятучы Ўнівэрсітэт запрашае на дыскусію «Традыцыя і мысленне», нагодай для якой з’яўляецца выхад кнігі эсэ Міхаіла Баярына «Самабыццё».

Кніга філосафа і санскрытолага Міхаіла Баярына прысьвечана ўводзінам у мову і традыцыю Ведаў. Аўтар вызначае яе як спробу перакінуць мост над прорвай паміж традыцыйным і сучасным мысленнем.

Што такое Традыцыя? Як і адкуль здабываецца Пераемнасць? Ці ёсьць месца для Новага ў сьвеце Спадчыны? Ці можа насамрэч прыметнік «традыцыйны» дапасоўвацца да сьвету, культуры, грамадзтва, мысьленьня? Што такое мысьленьне ў Традыцыі, мысьленьне супраць Традыцыі і мысьленьне насустрач Традыцыі? - гэтымі пытаннямі можа быць акрэслена тэма абмеркавання.

Падзею распачне спавешчанне Міхаіла Баярына «Спадчына і Пачатак». У дыскусіі бяруць удзел філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, а таксама філосаф і паэт Ігар Бабкоў. Мадэратар дыскусіі - Тацяна Вадалажская.

Імпрэза адбудзецца 8 студзеня а 19.00 у кнігарні Логвінаў (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а).