Міні-канцэрт N.R.M у кнігарні “логвінаЎ”

29 кастрычніка ў кнігарні "логвінаЎ" (Незалежнасці, 37а) адбудзецца аўтограф-сесія гурта N.R.M з нагоды выхаду новага альбома “Д.П.Б.Ч.”. Пасля сесіі Піт Паўлаў, Алезіс Дземідовіч і Юрась Ляўкоў зайграюць колькі новых і старых песень у акустычнай версіі.

Пачатак а 19. Уваход – вольны.