"Мінскае кола" Максіма Багдановіча

8 cнежня 2013 года экскурсавод Павел Каралёў з удзелам супрацоўнікаў музея Максіма Багдановіча ў Мінску правядзе літаратурна-музычную вандроўку "Мінскае кола" Максіма Багдановіча. Маршрут: Мінск – Радашковічы – Краснае – Ракуцёўшчына – Сёмкава – Сёмкаў Гарадок – Мінск.

У праграме таксама музычна-паэтычная вечарынай з удзелам беларускіх паэтаў і музычных выканаўцаў Андрэя Хадановіча, Таццяны Матафонавай і інш., а таксама віктарына, конкурс на лепшае чытанне верша Багдановіча і іншыя сюрпрызы...

Кошт 190 тыс. бел. руб., кампаніям у 4 чал. – зніжка. Запіс на экскурсію па тэл. +375 25 5458430 (Валерыя).