“На хвалі рамантызму…”

30 верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі  (зав. Музычны, 5) пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску адбудзецца літаратурна-музычная вечарына “На хвалі рамантызму…”.

У праграме:

- агляд навін культурнага жыцця і прадстаўленне выдавецкай серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”;

- прэзентацыя кніжкі Ірыны Шумскай (Хадарэнка), прысвечанай жыццядзейнасці Мечыслава Карловіча;

- канцэрт ансамбля “Вытокі” пад кіраўніцтвам Аляксея Фралова (прагучаць творы С. Манюшкі, Н. Орды, М. Ельскага, М. Карловіча і іншых).

Пачатак а 17 гадзіне. Уваход вольны, аднак колькасць месцаў абмежаваная.