Начная экскурсія па літаратурным Мінску

“Ноч музеяў” з Адамам Глобусам і кнігарняй логвінаЎ

Адам Глобус з ліхтаром у руках пакажа дом, дзе жыў Уладзімір Караткевіч,  дзе працаваў Міхась Стральцоў, дзе выпіваў Анатоль Сыс, дзе стаяў помнік Максіму Горкаму, дзе быў будынак Саюза беларускіх пісьменнікаў. Завершыцца экскурсія ля “Нулявога кніжнага кіламетра” на ганку кнігарні “логвінаЎ”. Пасля экскурсіі адбудзецца прэзентацыя  кнігі ўспамінаў “Зваротная перспектыва”.

Літаратурны пунш – кожнаму экскурсанту.

Пачатак экскурсіі а 22 вечара, сустракаемся насупраць уваходу  ў кнігарню “Веды” (Маркса, 36).

Пачатак прэзентацыі аб 23 вечара у кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а).

Экскурсія бясплатная.