"Ноч літаратуры" да Міжнароднага дня паэзіі

19 сакавіка а 19 гадзіне

запрашаем УСІХ БЕЛАРУСАЎ і гасцей краіны

на традыцыйнае мерапрыемства

Ноч літаратуры”,

прымеркаванае да Міжнароднага Дня Паэзіі.

 

У рамках “Ночы літаратуры”:

 

  • адбудзецца прэзентацыя шрыфта “piasniar”, створанага на аснове рукапісаў Янкі Купалы з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
  • на прэзентацыі будуць прадстаўлены аўтары праекта: маладыя і крэатыўныя дызайнеры і праграмісты!
  • графолаг падзеліцца меркаваннем ці раскрывае почырк таямніцы характару Песняра!
  • праверыць сваю эрудыцыю і паспрабаваць адказаць на пытанні віктарыны “10 цікавых фактаў з жыцця і творчасці Песняра” і атрымаць каштоўныя падарункі з аўтографам Янкі Купалы ад “MAIKI.BY”
  • пасля правядзення мерапрыемства кожны жадаючы атрымае на электронны адрас адметнае фота з прэзентацыі!

 

Напоўні сусветны Інтэрнэт беларускім шрыфтам “piasniar”!!!

 

Аздоба вечара – беларускае жывое слова ад паэтаў і музыкаў!!!

 

Уваход: вольны