Новая кніга Ігара Кулікова

16 чэрвеня 2017 года а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя кнігі паэзіі Ігара Кулікова “Валадар загадак”. Гэта чацвёртая кніга паэта, у яе ўвайшлі вершы, напісаныя ў 2015 – 2017 гадах, а таксама пераклады “Рыгведы”, Фрыдрыха Гёльдэрліна і Джакама Леапардзі.

Пераклады Ігара Кулікова так ці іначай перагукаюцца з асноўным зместам кнігі. Аўтар адчуваў патрэбу не толькі перастварыць гэтыя тэксты ў беларускай мове, але і аддаць такім чынам даніну павагі паэтычным геніям мінуўшчыны.

Ігар Кулікоў – паэт і перакладчык з санскрыту ды іншых моў. Адзін з пераможцаў Конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (2009), дыпламант прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча (2011).

У прэзентацыі возьмуць удзел беларускія паэты Міхаіл Баярын, Кацярына Массэ, Антон Рудак, Галіна Сіўчанка, Міхал Бараноўскі ды Яўген Бясчасны.

Запрашаем усіх! Уваход вольны!

Вечарына адбудзецца па адрасе:

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а

даведкі па тэлефоне: 334 42 69