«Па гарачых слядах мінуўшчыны» (прэзентацыя кнігі д-ра Янкі Запрудніка)

Калі вы хочаце ведаць:

- чым жылі і пра што пісалі ў лістах маладыя беларусы больш як паўстагоддзя таму,

- як навучаліся ў Лювенскім універсітэцеў Бельгіі,

- з чаго пачыналася Беларуская рэдакцыя Радыё Свабода,

- як выдавалася найбуйнейшая беларуская газета на Захадзе,

- як ладзіліся беларускія канцэрты ў Мюнхене ў 1950-х,

- чым адрознівалася жыццё ў Амерыцыад жыцця ў Заходняй Еўропе.

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і выдавецтва “Лімарыус” запрашаюць вас пачуць адказы падчас прэзентацыі кнігі амерыканскага беларуса, доктара Янкі Запрудніка “Па гарачых слядах мінуўшчыны: Мае лісты 1952—1959”.

 

На вашыя  пытанні  адкажуць:

рэдактар кнігі Валянціна Трыгубовіч,

даследчыца Наталля Гардзіенка

і, канечне, прадстаўнікі выдавецтва “Лімарыус” і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

 

Месца спаткання: 23 верасня 2015 года ў 18.00 у кнігарні “логвінаЎ”.