“Пачытай мне комікс!”

У межах “Месяца польскай літаратуры з кнігарняй "логвінаЎ” пройдзе прэзентацыя-дыскусія з удзелам польскіх і беларускіх коміксаробаў і выдаўцоў: Томаша Самойліка і Адама Глобуса, а таксама Паўла Адамяка і Змітра Вішнёва. Прэзентацыя перакладу польскага комікса  “Бортнік Ігнат і скарб пушчы”. Вядучая – арт-крытык, рэдактарка альманаха "pARTisan" Таццяна Арцімовіч.

Месца правядзення: Галерэя "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19.00Уваход – вольны

 

Пра комікс “Бортнік Ігнат і скарб пушчы”. Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Разам са знікненнем дзяржавы пад пагрозай аказаліся пушчы, што трапілі пад уладу Расійскай імперыі, у тым ліку - Белавежская. Герой комікса, бортнік Ігнат, жыве ў старой частцы пушчы і займаецца дзікімі пчоламі. Даведаўшыся пра планаваную вырубку і знішчэнне пушчы, Ігнат уступае ў змаганне за свой дом. Авантурная фабула комікса спалучае гістарычныя элементы з выдуманымі. Комікс напісаны простай моваю. Насычаны гумарам, аздоблены яркімі ілюстрацыямі і каларытнымі персанажамі. А тая акалічнасць, што дзеянне разгортваецца на тэрыторыях сучасных Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны робіць яго прывабным не толькі для польскіх чытачоў, і не толькі для дзетак.

Томаш Самойлік – навуковец, супрацоўнік Інстытута даследавання сысуноў Польскай акадэміі навук у Белавежы, прафесійна займаецца даследаваннем натуральнай гісторыі Белавежскай пушчы. Акрамя таго піша кнігі для дарослых і дзяцей, а таксама стварае коміксы, за што атрымаў шэраг узнагарод і прэміяў.

Паводле прэс-рэлізу