Падвядзенне вынікаў конкурсу “А-LOVak”
Для тых, хто піша, але яшчэ хавае свае творы ў шуфлядзе пісьмовага стала, платформа Litara-A арганізавала конкурс “А-LOVak”.
За два тыдні на конкурсную скрыню Litara-A прыйшло 136 твораў розных памераў, жанраў і стыляў. Але конкурс “А-LOVak” – гэта не проста спаборніцтва маладых аўтараў, а магчымасць быць пачутым, зразумелым і, што вельмі важна, ацэненым прафесійным журы.
Суддзі конкурсу - Андрэй Хадановіч, Альгерд Бахарэвіч, Віталь Рыжкоў, Глеб Лабадзенка і Ганна Комар абіралі лепшыя творы ў чатырох намінацыях: “Лепшы верш”, “Лепшы пераклад”, “Лепшы празаічны твор”, “Лепшае эсэ”.Журы выстаўлялі адзнакі па 10-бальнай шкале, ацэньваючы 2 параметры: змест і форму.
Балы падлічаны, пераможцы вызначаны, і Litara-A запрашае ўсіх на імпрэзу, зробленую з нагоды конкурсу!
23-га снежня, 19.00, у бары “ДК” (Талбухіна, 4) адбудзецца падвядзенне вынікаў конкурсу “А-LOVak”.
У праграме вечара:
- чытанне лепшых твораў,
- узнагароджанне пераможцаў,
- гульні і конкурсы,
- DJ Poise,
- цеплая творчая атмасфера.
Хай пераможа мастацтва! ;)
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг