Паэт Міхась Скобла. “Купала Янка і лаянка: ці пасвараць беларусаў цёмныя каморы белліту?”

У межах грамадскай культурніцкай кампаніі “500-годнасць”, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадруку, запрашаем на сустрэчу з паэтам і перакладчыкам Міхасём Скоблам.

Разам з госцем (які родам, дарэчы, з Зэльвеншчыны) пагамонім пра беларускую літаратуру. Адбудзецца прэзентацыя новых кніг аўтара: “Саркафагі страху” (прэмія “Воін святла”, 2016), “Камізэлька для месяца” (прэмія “Гліняны Вялес”, 2017).

26 красавіка (серада), 19.00

В.Траецкая, 14 (“Крама Ц”)

Уваход вольны.