Паэтычнае свята ў гонар Анатоля Сыса

26 кастрычніка адбудзецца паэтычнае свята ў гонар Анатоля Сыса “Дух – гэта, людзі, Я!”. У 12 гадзін плануецца ўскладанне кветак да помніка на магіле паэта. Пачатак паэтычнага свята на падворку сядзібы а 13-ай гадзіне.

На радзіме паэта ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна збяруцца літаратары, прыхільнікі творчасці, землякі. У восьмы раз на падворку роднае хаты паэта будуць гучаць вершы, песні, успаміны.

Возьмуць удзел:

Анатоль Вярцінскі, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Міхась Скобла, Сяржук Сыс, Анатоль Бароўскі, Генадзь Лапацін, Ларыса Раманава, Вальжына Цярэшчанка, Андрэй Мельнікаў ды іншыя.

Запрашаем далучацца!