Паэтычны слэм у Гродне

24 красавіка ў галерэі "Крыга" змагацца за ўвагу і прыхільнасць чытачоў будуць вядомыя гарадзенскія аўтары: Ала Петрушкевіч, Анатоль Брусевіч, Святлана Куль, Ганна Аўчыннікава і іншыя.

Вядучыя слэму – вядомыя журналісты Хрысціна Марчук і Аляксей Шота.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла ГА “Цэнтр “Трэці сектар” пры падтрымцы кніжнай серыі “Гарадзенская бібліятэка” і галерэі “Крыга”.

Слэм -- гэта від паэтычнага спаборніцтва, дзе вырашальную ролю вызначае не толькі якасць вершаў, але і манера іх выканання. Удзельнікі па чарзе чытаюць вершы. Кожнаму даецца вызначаны прамежак часу на чытанне. Выступы ўдзельнікаў ацэньваюць гледачы з залы. Па выніках галасавання і вызначаецца пераможца слэму.

Пачатак мерапрыемства ў 18.00. Уваход вольны. Запрашаем!