Паэты-марыністы ў «Галерэі Ў»

Запрашаем вас паразмаўляць і падумаць пра сувязі паміж беларускай гісторыяй, культурай, літаратурай, мастацтвам і морам. Якая гэта сувязь: міфічная ці рэальная?

Пачнем наш вечар з выкладу «Мроі пра мора» мастацтвазнаўцы Сяргея Харэўскага, пасля чаго перад намі выступяць беларускія паэты-марыністы: Марыя Пушкіна, Юля Цімафеева, Андрэй Адамовіч, Таццяна Нядбай і…. прыходзьце і слухайце з намі!

Мінск, 16 снежня, 19:00, у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а).