Паўночнакарэйскі паэт у перакладзе Сяргея Прылуцкага

У віленскім выдавецтве “Логвінаў” выйшла новая кніга вершаў Кім Чжун Хо "Патрыятызм для чайнікаў" у перакладзе з паўночнакарэйскай мовы Сяргея Прылуцкага.

Да канца невядома, ці Кім Чжун Хо – сапраўднае імя і прозвішча аўтара, ці гэта псеўданім. Больш за тое, ніхто дагэтуль невядома, як ён выглядае, дзе нарадзіўся і вырас, і на якім этапе ён быў завочна прысуджаны ўладамі КНДР да смяротнага пакарання.

Кнігу складаюць раней невядомыя тэксты, а таксама вершы са зборнікаў "Міністэрства ўнутраных органаў", "Патрыятызм для чайнікаў", "Зеляней, магілка!" і "Жылы і мазалі".

У кнізе вядзецца пра пустыя сэрцы і поўныя штаны страху, пра кароткі шлях ад літаратуры да пракуратуры, і не менш займальную дарогу ад школьных галёрак да завадскіх галер. Ёсць у кнізе і пра дзядоў-ветэранаў і іхніх унукаў-гопнікаў, якія выгадвалі адзінае ўмельства - ганарыцца чужымі подзвігамі. І пра традыцыйныя каштоўнасці, якім самае месца сядзець на ланцугу і не рыпацца. "Патрыятызм для чайнікаў" можна выкарыстоўваць як турыстычны дапаможнік. Але ён распавядае не пра месцы былой велічы, замкі, палацы, герояў, а пра тое, дзе і як чалавека робяць нікім. А робяць гэта ў адной паўночнай краіне з вялікім умельствам і аганьком у вачох.

Урывак з кнігі можна прачытаць тут

Прэзентацыя кнігі "Патрыятызм для чайнікаў" з удзелам перакладчыка адбудзецца 31 кастрычнікау Брэсце (Прастора КХ, Халтурына 2\1, пачатак а 19) і 4 лістапада у Мінску (Кнігарня "ЛогвінаЎ", Незалежнасці, 37а, пачатак а 19).