“Патаемная гісторыя ўкраінскага кіно” з Максімам Жбанковым. Частка 12.

Зямля (СССР, 1930, 79 хв.) Рэжысёр: Аляксандр Даўжэнка. У ралях: Сямен Свашэнка, Юлія Сонцава, Алена Максімава, Пётр Масоха.

14 верасня. Кнігарня "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19.00.

Прызнаны шэдэўр паводле шматлікіх апытанняў экспертаў уключаны ў спіс 100 найважнейшых стужак сусветнага кінематографа. Дзіўны гібрыд кінаавангарду і прапагандысцкага выказвання. Суб’ектыўны эпас ад аўтара з сумнеўнай палітычнай пазыцыяй. Драма калектывізацыі і адначасова кропка адліку ўкраінскага паэтычнага кіно.