«Перакладчык у сваім лабірынце: праблемы і перспектывы прафесійнай дзейнасці ў Беларусі, Германіі і Швейцарыі»

4 снежня 2013 г. у Мінску будзе прэзентаваны новы праект Інстытута імя Гётэ Schriftzüge. Übersetzer in Bewegung. Гэты праект мае на мэце аказанне падтрымкі перакладчыкам нямецкамоўнай літаратуры на беларускую альбо рускую мовы. Разам з дасведчанымі экспертамі з Германіі, Швейцарыі і Беларусі будзе праведзены шэраг мерапрыемстваў.

4 снежня 2013 г. (серада) а 19 гадзіне ў Інстытуце імя Гётэ (вул. Веры Харужай, 25/3; 4 паверх, актавая зала) адбудзецца публічная дыскусія на тэму «Перакладчык у сваім лабірынце: праблемы і перспектывы прафесійнай дзейнасці ў Беларусі, Германіі і Швейцарыі».

Падчас публічнай дыскусіі з удзелам нямецкіх, швейцарскіх і беларускіх экпертаў будуць абмеркаваны пытанні сучаснага стану нямецкамоўнай літаратуры ў Беларусі і беларускай літаратуры ў Германіі, развіцця прафесійнай адукацыйнай інфраструктуры і праграмаў падтрымкі перакладаў, перспектывы нямецка-швейцарска-беларускага літаратурнага супрацоўніцтва.

У праграме возмуць удзел вядомыя літаратуразнаўцы і перакладчыкі з Германіі, Швейцарыі і Беларусі.

Дадатковая інфармацыя: http://www.goethe.de/ins/by/min/ver/be11966140v.htm