«Песні матчыны з Вушаччыны» Канцэрт да дня нараджэння Рыгора Барадуліна

24 лютага ў малой залі Філармоніі адбудзецца канцэрт «Песні матчыны з Вушаччыны» да Дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Праграма складаецца з народных песень Вушаччыны – тых самых, якія праз усё жыццё натхнялі дзядзьку Рыгора.

У канцэрце бяруць удзел: этна-гурт Vuraj, Harmonic style project, Re1ikt, фальклорны гурт «Варган» (г. Полацк), дуэт Ірэна Катвіцкая і Вера Саламонік.

Вершы чытае  – паэт Міxась Скобла.

Вядучы і аўтар праекта  – Сяржук Доўгушаў.

Пачатак а 19-й гадзіне.

для-інтэрнэту1

https://vk.com/baradulin2016

https://www.facebook.com/events/1673587716242952/